Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Залаташвачка

Залаташвачка

Яшчэ не ацэнена

Мне набяжыць цяплынь на вочы,
Калі на памяць наляціць:
Машынка швейная стракоча,
Ў руках іголка мільгаціць.

Свайму малому чалавечку,
З мундзіра бацькавага, мне
Матуля шые палітэчка
На зайздрасць лютую зіме!

Залаташвачка мама колькі
Перашыванак сшыла мне!
Падчас матулінай іголкай
Прамень з-за воблакаў мігне…

Без тых абноў было б мне золка,
Было б зусім няўтульна мне.
Нібыта мамінай іголкай
У сэрца мне ўспамін кальне…