Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Матулін пірог

Матулін пірог

Яшчэ не ацэнена

О, дзяцінства маё, ты само, як нядзеля,
Як пірог на пахучым кляновым лісце.
Гаварыла матуля: “Не стукайце, дзеці,
Бо ад стуку у печы пірог не расце”.

Толькі выраслі мы з пірагамі у печы
І ўцяклі калабкамі за родны парог.
І матулі нясмачным здаецца адвечна,
Што спячэ не для нас перад святам пірог.

Можа ён ў матулі ніяк не ўдаецца
(Бо ў гэтым вялікая наша віна)
Ад груку яе найвялікшага сэрца,
Што ўсё абліваецца болем за нас?

Ды сёння дадому я еду і веру,
Што ўдасца на славу ў матулі пірог,
Хоць я і пастукаю раптам у дзверы,
Абтросшы ў парозе пыл – смутак дарог.