Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Маміны завушніцы

Маміны завушніцы

Яшчэ не ацэнена

– Купі мне завушніцы залатыя.
Яны для зроку лепш, чым зёлкі тыя,
Каб век я акуляраў не насіла, –
Мяне аднойчы мама папрасіла.

І маме ў падарунак я прывёз іх.
І мама выцірала шчасця слёзы:
–Я ж столькі пераплакала, сыночак,
Ад бедаў – як не выплакала вочы...

...І зараз недзе добра з тога свету
Матуля бачыць нас на свеце гэтым,
Дзяцей сваіх, – за кожным сочыць крокам, –
Каб мы заўжды былі і з добрым зрокам.

І слёзы у мяне не раз ліліся,
Што тыя завушніцы засталіся,
Што мама не ўзяла іх у магілу:
– Нявестцы падары іх, сынку мілы.

Аднак не проста ўсё на гэтым свеце.
Парою і ў кішэнях свішча вецер.
І я ў ламбард заклаўшы завушніцы,
Магілам родным ездзіў пакланіцца.

Аднак я не прадам іх аніколі.
З гадамі, з пажаданнем добрай долі
Ў час шлюбны падару сваёй нявестцы.
І мама будзе рада гэтай вестцы.