Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Часцей ты стукаўся да маці...

Часцей ты стукаўся да маці...

Яшчэ не ацэнена

Чым сумны, радасны не меней,
Ад’ехаў ты ў вялікі свет.
Як адганяючы сумненне,
Рукой махала мама ўслед.

“Знаўшоў не болей ты, чым страціў” –
Сумленне голас падае, –
“Часцей ты стукаўся да маці,
Як быў пад сэрцам у яе”.

Што да парога дарагога
Цябе дарога прывядзе,
Матуля, як цябе малога,
Надзею туліць да грудзей.

Ад слёз парою не ўтрымацца, –
Журба ў табе гняздзечка ўе:
Часцей ты стукаўся да маці,
Як быў пад сэрцам у яе.

Спазнаў нямала шчасця, толькі
Не меней зведаў і пакут.
Да каранёў і да вытокаў
Вярнуўся ты ў свой родны кут.

А ў родным доме, ў роднай хаце
Душа і плача, і пяе:
Часцей ты стукаўся да маці,
Як быў пад сэрцам у яе.