Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

За прасніцай гарбатаю...

За прасніцай гарбатаю...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

За прасніцай гарбатаю
Матуля ледзь не плакала:
«Жыццё маё праклятае...
Праду не кужаль — пакулле...»

Сляза цішком свяцілася
(Было гэта даўно).
Зрывалася, кацілася
У кут верацяно.

Настольнік трэба выткаць,
Ручнік і паясок.
Прыгодна толькі нітка,
Танчэй за валасок.

Далёка час той зрэбны...
Ды мучаешся ты,
Радок патрэбна срэбны,
А можа, залаты.

Ірвецца, не прадзецца,
Як з пакулля, радок.
I сэрца не праб'ецца
Праз слоў сухіх лядок.

I маму маладую,
Забытую душу,
Здалёку пазаву я
I ціха папрашу:

Ты зноўку, як калісьці,
Мяне пакалышы
У песеннай калысцы
I прашапчы: пішы.