Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Як алянятка пыскай, у бачок...

Як алянятка пыскай, у бачок...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Як алянятка пыскай, у бачок
штурхаецца ад рання хлапчучок.
Я аляніцай ля яго ляжу
і тую пыску ледзьве не ліжу...
Маё ты алянятка, падрастай,
маё ты хлапчанятка, падрастай
і ведай слова — я яго трублю,
як тая мама ў гушчары: «Люблю...»