Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Вёска

Вёска

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Вакол снягі. І хаткі чарадою
Замшэлыя віднеюцца здалёк.
А мне б убачыць маму маладою,
А мне б ў маленства толькі б на дзянёк.

Ды ўсё прайшло.Няма каму смяяцца,
І звонкіх песень болей не чуваць.
Снягі наўкол. А зваць –дык не дазвацца.
Ды і няма каго ужо тут зваць.