Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

У ліпнёвы дождж

У ліпнёвы дождж

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Зацерушыў ліпнёвы дожджык –
Палошча млявых дрэў лісты,
І птушак рэдкі, мройны пошчак
Натхніў на радасны матыў.

Пішу ізноў пісьмо дахаты
І кожны раз, бы ўпершыню,
Гарэзна, з блазнам зухаватым
Сяброў успомню і радню.

Ах, мама, мамачка, матуля!
Як шмат хачу табе сказаць,
Каб на душы было ўтульней,
Каб шчыра ў вочы паглядаць.

Перад табой адною каяўся,
Ты – лепшы ў свеце мой святар.
Не раз грашыў – табе прызнаюся,
Жыццё паклаўшы на алтар.

Аднак не клянчыў і не кленчыў
Ні перад чым пакуль, ні кім.
Бывала – трохі нема енчыў.
Жыццё ж не казачны кілім.

Ах, мама, мамачка, матуля!
Мне варта трошкі падзяліцца
З табой – і робіцца ўтульней,
І мне ўсміхаецца дзянніца.

Ах, мама, мамачка, матуля,
Як сніцца незабыўны час!
З лазы дзіцячыя хадулі
Вядуць у свет маленства нас.