Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Люлі, люлі, люлі! Спі, мая матуля!

Люлі, люлі, люлі! Спі, мая матуля!

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Люлі, люлі, люлі! Спі, мая матуля!
Спi, мая матуля,
Дзень кароткi вельмi.
Ноч ужо пачула
Гукi калыбельнай.

Спi,мая прыгожая,
Цяжкi твае косы.
Зоркi над пакосамi,
Як бурштыны росы.

Спi, мая лагодная,
Знiчка дагарае.
А зямелька родная
З лесам калыхае.

Спi, мая матуля,
Адпачнiце ножкi.
Поўнач прамiнула
I прыснула трошкi.

Сяргей Брандт, 08.05.2013