Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Чаканняў зжурбленыя птахі

Чаканняў зжурбленыя птахі

Яшчэ не ацэнена

У сумны твар матулеў зазірніце:
над вачыма –
стомленыя крылы.
Сонца бестурботнасці ў зеніце
назаўжды чаканне затуліла.

Не пазбавіцца ніколі
гэтай птушкі:
ёй гады прытулак вечны звілі.
- Дзе сыночак ?
- Што з маёй дачушкай?
з дня на дзень
выпырхвае з падкрылля.

Ладзьце стрэчы
пад бацькоўскім дахам,
як бы моцна справы не трымалі,
каб чаканняў зжурбленыя птахі
найчасцей сваё крыло ўздымалі.