Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Бачу гулкае святло вакзала...

Бачу гулкае святло вакзала...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Бачу гулкае святло вакзала,
Толькі хочу ўспомніць не экспрэс.
Белы шалік маці мне звязала,
Еду ў студзеньскі марозны лес.

Мару сціплую з сякерай цешым:
Выкруглім і мы, напэўна, воз,
Над балотам высечым алешын,
Пад дубамі высачым бяроз.

На брадах сняжынак незляжалых
Дровы сам сячы і сам цягні!
Млосна, горача... Застаўся шалік,
На прыкмечаным застаўся пні.

Шкадаваў бы менш тае прапажы,
Каб не ведаў я, не ўспомніў зноў,
Як вяла матуля танец пражы,
Як вязала ўцеху з дум і сноў,

Дзяцел сеяў чорнае насенне,
А ў мяне журботны клопат быў...
Можа, матчына благаслаўленне
Недарэчна ў лесе я згубіў!